У Брэсце да 10 снежня адмененыя масавыя мерапрыемствы ў памяшканнях

У Брэсце скасаваныя масавыя мерапрыемствы ў памяшканнях, а таксама ўведзеныя абмежаванні на працу грамадскага харчавання і забаўляльных устаноў. Такое рашэнне падпісаў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук.


У адпаведнасці з дакументам з 10 лістапада па 10 снежня аб’екты грамадскага харчавання, дыскатэкі, начныя клубы, кальянныя, боўлінгі, більярдныя, кампутарныя клубы, забаўляльныя і ігральныя ўстановы не будуць працаваць пасля 23 гадзін, паведамляе REFORM.by.

У закрытых памяшканнях забараняецца правядзенне выстаў, прэзентацый, кірмашоў і іншых мерапрыемстваў.

Таксама адмяняецца правядзенне мерапрыемстваў, групавых прэзентацый, дэгустацый, рэкламных акцый у ТРЦ, гандлёвых цэнтрах, крамах.

У Беларусі ўзмацняюцца меры па барацьбе з каронавірусам. Учора ў Гомельскай вобласці быў уведзены масачны рэжым, а на мінулым тыдні яго ўвялі ў Магілёве.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: