У Брэсце грамадзяніна будуць судзіць за бела-чырвоную фіранку

Такая інфармацыя з'явілася ў фэйсбуку.
У Брэсце грамадзяніна будуць судзіць за шторку ў чырвоных і белых колерах.

Каб загадаць нядобранадзейнаму беларусу зняць гэты "несанкцыянаваны элемент у палітычных колерах", вечарам, напярэдадні праваслаўнага Раства, да яго прыйшоў участковы з трыма хлопцамі з мясцовай міліцыі, якія ў выніку затрымалі жыхара.

— У пятніцу, 8 студзеня, я пайшла ў суд, але мужа туды не прывезлі, — кажа жонка Ганна.

На дадзены момант пасяджэнне чакаецца 12 студзеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: