У Брэсце гумарысты нафоташопілі БЧБ-сцягі на сценах. Прыехалі міліцыя і камунальшчыкі

Некаторыя СМІ і телеграм-каналы падхапілі фэйковую інфармацыю аб намаляваных на сценах сцягах. Як выявілася, не драмалі і пільныя службы па барацьбе з усім бел-чырвона-белым.

У некаторых телеграм-каналах з'явіліся пасты з фота намаляваных на сценах БЧБ-сцягах ў некалькіх месцах Брэста, паведамляе «Першы рэгіён». Інфармацыя хутка распаўсюдзілася па многіх мясцовых пабліках, і нават у цэнтральных СМІ. «Сёння Дзень сцяга, ці што?» — задаваліся пытаннем адміны.

На самай справе сцягі аказаліся нафоташопленымі. Нейкі гумарыст закінуў гэтыя фотаработы ў буйныя паблікі. Але чаты ўважліва чытаюць і ў міліцыі. Супрацоўнікі «павяліся» на «Дзень сцяга» і прыбылі на месца «здарэння». Неўзабаве з'явіліся і камунальшчыкі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: