У Брэсце людзі пакармілі галубоў і ўпершыню прайшліся шэсцем

У Брэсце праціўнікі завода АКБ пасля кармлення галубоў моўчкі прайшліся з плошчы па цэнтральных вуліцах да кінатэатра «Беларусь». Там па іх просьбе ўключылі кавер на песню «Жыць».

У Брэсце 10 лютага адбылося традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Па дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на яго выйшлі каля 200 чалавек. Упершыню за год пратэсту пасля кармлення галубоў людзі не разышліся па дамах, а прайшлі па вуліцы Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь», дзе нейкі час слухалі выступ вулічнага музыканта. Потым па просьбе тых, хто сабраўся, ён уключыў кавер на песню «Жыць», які лічыцца гімнам пратэстнага руху.

Пра затрыманні не паведамляецца. Аднак вядома, што супрацоўнікі міліцыі праверылі дакументы ў вулічнага музыканта.

Нагадаем, 4 сакавіка 2018 года ў Брэсце ўпершыню адбылося кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва завода.

З тых часоў такія маўклівыя акцыі праходзяць на плошчы Леніна кожную нядзелю. У розны час на іх прыходзіла ад 20 да да больш за 250 чалавек.

Нягледзячы на ​​шматлікія заяўкі на правядзенне мітынгаў, пікетаў і дэманстрацый берасцейцам і жыхарам раёна дазволілі сабрацца і пратэставаць толькі аднойчы — мітынг «Брэстчанкі супраць свінцу» прайшоў 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў каля 2 000 чалавек.
Штотыднёвыя акцыі па кармленні галубоў праходзяць пад пільнай увагай міліцыі. Неаднаразова іх удзельнікаў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Даходзіла і да ўмяшання АМАПу.


фота Рамана Ташбулатаў, b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!