У Брэсце на вуліцы Гогаля на сцяне дома з'явіўся Кастусь Каліноўскі

У Брэсце на вуліцы Гогаля каля скрыжавання з вуліцай Леніна на сцяне дома з'явіўся Кастусь Каліноўскі.
Фота: b-g.by

Фота: b-g.by

Каля выявы кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў змешчаны зварот з «Лістоў з-пад шыбеніцы», інфармуе «Брестская газета». Выданне не выключае, што ў Брэсце можа з'явіцца пастаяннае месца для «стрыт-арта», падобнае «сцяне Шчоткінай» у Мінску.

Вясной ў Брэсце на бульвары Шаўчэнкі з'яўляўся прынт з прыдуманымі цытатамі Сталіна і Лукашэнкі.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць