У Брэсце памёр актывіст Раман Рэшэцкі. Яму было 42 гады

У Рамана засталіся жонка і чацвёра маленькіх дзяцей.

У Брэсце памёр актывіст Раман Рэшэцкі. Аб гэтым «Брэсцкай газеце» паведамілі яго сябры.

Інфармацыі аб тым, што здарылася, пакуль вельмі мала. Вядома, што ўчора ў кватэры Рамана судовыя выканаўцы правялі вопіс маёмасці. Па словах сяброў, некалькі гадоў на Рашацкім вісеў штраф з-за парушэнняў ПДР, ён не мог яго аплаціць.

«Учора з-за вопісу маёмасці заўсёды актыўны Раман быў сам на сябе не падобны — ён быў вельмі падаўлены», — успамінаюць сябры. Яны мяркуюць, што менавіта гэтыя перажыванні маглі справакаваць смерць мужчыны. Меркаваня яе прычына — прыпыненне сэрца.

Раман Рашэцкі з'яўляўся актыўным удзельнікам пратэстнага руху. Ён усяляк дапамагаў затрыманым, адсочваў у судах разгляд іх спраў, дапамагаў з перадачамі, арганізоўваў транспарт для сустрэч для людзей, якія выходзяць з ізалятараў.

Некалькі месяцаў таму Рамана асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. Калі пасля вызвалення ён прыйшоў у РАУС, каб забраць канфіскаваны БЧБ-сцяг, яго зноў «закрылі» на трое сутак да суда: маўляў, патрабуючы сцяг, ён «назойліва чапляўся да супрацоўнікаў міліцыі». Тады суд адправіў справу на дапрацоўку, а ў канцы лістапада Рамана прыйшоў ліст: вытворчасць па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні спынена ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: