У Брэсце працоўных мігрантаў параўналі з остарбайтэрамі часоў вайны

21 верасня на вуліцы Карбышава ў цэнтры Браста з’явіліся два плакаты, аўтары якіх правялі паралелі паміж лёсам остарбайтэраў часоў акупацыі Беларусі фашысцкай Германіяй і лёсам беларускіх гастарбайтараў сучаснасці, паведамляе «Белсат».


У 40-я гады мінулага стагоддзя немцы гвалтам вывозілі сотні тысячаў беларусаў на працу ў Нямеччыну. Невядомыя аўтары параўноўваюць гэта з сённяшняй сітуацыяй, калі тысячы беларусаў вымушаныя ехаць за мяжу, каб выжыць і пракарміць сям’ю.


Некалькі дзён таму ў Брэсце невядомыя вывесілі плакат, на якім нагадалі, хто і калі распачаў Другую сусветную вайну: на ім выкарыстаны кадр з гістарычнае кінахронікі з выяваю параду войскаў Вермахта і Чырвонай арміі ў Берасці 22 верасня 1939 года.



belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць