У Брэсце раніцай прама ў працоўным кабінеце стралялі ў аднаго з кіраўнікоў ДАІ

27 ліпеня стрэлілі ў начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шыкунца. Інфармацыю TUT.BY пацвердзіў сам пацярпелы міліцыянт.
Ілюстрацыйнае фота bobrlife.by

Ілюстрацыйнае фота bobrlife.by

Па непацверджаных дадзеных, стралялі прама ў працоўным кабінеце з самаробнай зброі. Усё адбылося раніцай 27 ліпеня.

Юрый Шыкунец цяпер знаходзіцца ў Следчым камітэце. З ім, па яго словах, усё ў парадку.

— Сёння, 27 ліпеня, прыкладна ў 8.55 у кабінет начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама прыйшоў 70-гадовы жыхар Брэсцкага раёна. Начальнік МРЭА ў гэты дзень праводзіў прыём грамадзян. Мужчына дастаў самаробнае прыстасаванне, накіраваў яго ў бок службовай асобы і зрабіў некалькі стрэлаў. Міліцыянт аператыўна зрэагаваў на сітуацыю, што дапамагло пазбегнуць яму ранення. Ён не пацярпеў, — распавялі ў СК.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 14 і п. 10 ч.2 арт. 139 КК (замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці). Падазраваны затрыманы. У самыя кароткія тэрміны будзе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза на прадмет усталявання псіхічнага стану мужчыны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: