У Брэсце судзяць прадстаўнікоў анархісцкага руху

У судзе Ленінскага раёна Брэста сёння пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 5 сакавіка прадстаўнікоў анархісцкага руху, якія бралі актыўны ўдзел у Маршы недармаедаў.

Суд над анархістамі ў Брэсце 6 сакавіка 2017 года. Фота з сайта 

spring96.org

Справы разглядае суддзя Аляксандр Семянчук. Як стала вядома праваабаронцам, учора вечарам у Брэсце на кватэрах супрацоўнікі міліцыі затрымалі 5 прадстаўнікоў анархічнага руху. Ноч яны правялі ў ІЧУ Ленінскага РАУСа. Праваабаронцы з Брэста паведамляюць мяркуемыя прозвішчы затрыманых: Андрэй Дзянюшкін, Руслан Чалікаў, Аляксандр Казлянка, Павел Завадскі і Дзмітрый Ляўчук.

Паводле інфармацыі ПЦ “Вясна”, на прадстаўнікоў анархісцкага руху пасля акцыі ўчынілі сапраўднае паляванне па ўсім горадзе.

Анархісты ў колькасці паўтара дзясятка чалавек, па-сутнасці, былі самымі арганізаванымі на акцыі пратэсту і здолелі павесці за сабой астатніх удзельнікаў мітынгу.

Марш недармаедаў у Брэсце

Яшчэ аднаго ўдзельніка “маршу недармаедаў” будуць судзіць у Брэсце 6 сакавіка. Суд Ленінскага раёна прызначыў на 12 гадзін разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Шарэнды. Яго затрымалі 3 сакавіка ўвечары і змясцілі да суда ў ІВС.

На суд да Шарэнды прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Яны не могуць размясціцца ў судовай залі.

Суд над анархістамі ў Брэсцеі 6 сакавіка 2017 года. Фота з сайта spring96.org

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: