У Брэсце заклікаюць ахвяраваць грошы на штрафы

Ахвяраваць грошы на пакрыццё штрафаў за ўдзел у акцыях супраць беларуска-расійскай інтэграцыі заклікаюць у Брэсце.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Сума, якая назбіралася, сапраўды, вельмі вялікая, і ўдзел у дапамозе толькі вітаецца, — адзначыў эксперт у галіне права:

— Я хацеў бы папрасіць неабыякавых беларусаў, як у Беларусі, так і ў замежжы, не забыць тых ахвяраў рэжыму, якія пацярпелі праз свой удзел у супраціве супраць інтэграцыі. Усе ведаюць, што яны атрымалі велізарныя штрафы, а хто атрымаў і па некалькі разоў пакаранне арыштам.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, каб дапамагчы ахвярам рэжыму, дастаткова знайсці рахункі для пералічэння сродкаў у інтэрнэце.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: