У Брэсце затрымалі палітвязня Дзмітрыя Шчурко, які адбывае «хатнюю хімію»

Дзмітрыя Шчурко затрымалі ўчора, 10 верасня. Цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ. Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал «Вясна | Брэст».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


У Брэсце затрымалі палітвязня Дзмітрыя Шчурко, які адбывае «хатнюю хімію».

Да затрымання раніцай у Шчурко прайшоў ператрус. У пастанове быў указаны арт. 290 КК («Пагроза здзяйсненнем акту тэрарызму»). У рамках справы раней было апытана каля 15 сяброў Шчурко.

У 17:00 Дзмітрый пайшоў па выкліку ў Маскоўскі РАУС Брэста, у 17:10 яго затрымалі. Цяпер ён у ІЧУ.

Нагадаем, у снежні 2020 года мужчына быў асуджаны на 2 гады «хатняй хіміі» — яго абвінавацілі ў тым, што ён падчас пратэстаў нібыта скраў у амапаўца рацыю. Дзмітрыя Шчурко прызналі палітвязнем.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: