У Брэсце затрыманы намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП Сяргей Мазан

Хлопца «прынялі» ў цэнтры горада — на плошчы Леніна. Сілавікі, якія здзейснілі затрыманне, паказалі пасведчанні наркакантролю.

У Брэсце на плошчы Леніна затрыманы намеснік старшыні абласной арганізацыі БСДП Сяргей Мазан. Пра гэта «Белсату» паведаміла Ганна Канюс:

— Сяргей пазваніў у офіс і сказаў, што ён затрыманы, мужчыны, якія яго затрымлівалі, паказалі пасведчанні наркакантролю. Цяпер сувязі з ім няма.

Сяргей яшчэ і блогер. Ён аўтар Youtube-канала «12/52», рабіў інтэрв’ю з кандыдатамі перад выбарамі і з удзельнікамі пратэстаў.

Таксама тэлеграм-каналы інфармуюць, што ўзяты пад варту Руслан Ліннік — таксама блогер (90 тысяч падпісчыкаў у Ютубе).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: