У Брэсце звальняецца дырэктар музыкальнага каледжа. На яго выбарчым участку перамагла Ціханоўская

Алег Роўда сыходзіць з займанай пасады. На прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня ён быў старшынёй участковай выбарчай камісіі. На яго ўчастку перамагла Святлана Ціханоўская.


Фота «Вяячэрні Брэст»

Навіну аб кадравых перастановах у адміністрацыі музкаледжа TUT.BY паведаміла супрацоўніца ўстановы на ўмовах ананімнасці. Паводле яе слоў, 30 лістапада Алег Пятровіч правядзе свой апошні працоўны дзень у крэсле дырэктара. Каго прызначаць на яго месца — невядома.

Сам дырэктар музкаледжа пацвердзіў інфармацыю аб сваім сыходзе.

— Сыходжу па пагадненні бакоў, — паведаміў дырэктар. Прычыны свайго рашэння Алег Пятровіч не назваў.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах Алег Пятровіч быў старшынёй участковай выбарчай камісіі, якая размяшчалася ў будынку музкаледжа. 9 жніўня на гэтым участку адным з першых прагаласаваў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. Фотаздымак пратаколу з музкаледжа ёсць на платформе "Голас". Згодна з дакументам, на ўчастку перамагла Святлана Ціханоўская. За яе прагаласаваў 701 чалавек. На другім месцы Аляксандр Лукашэнка — 464.

Даведацца пра прычыны сыходу дырэктара мы паспрабавалі ў начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Панасюка. Аднак ён ад каментароў адмовіўся.

Алег Роўда ўзначальваў музычны каледж больш за два гады. Да гэтага працаваў дырэктарам школы мастацтваў у Чарнаўчыцах. Па словах падначаленых, за час сваёй працы ў каледжы ён зрабіў многае.

— Дырэктара хвалілі, характарызавалі са станоўчага боку. Да 80-годдзя каледжа выдзелілі грошы, ён вырашыў пытанне з фартэпіяна, уклаўся ў рамонт. Буфет у нас быў страшны, ён адрамантаваў. І інтэрнат адкрылі 1 верасня гэтага года. Раней не было, — падзялілася супрацоўніца ўстановы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: