У Брэсцкай вобласці зарэгістраваны два выпадкі адру

Інфекцыя зафіксавана ў вёсцы ў Камянецкім раёне, дзе жывуць прадстаўнікі адной з этнічных меншасцяў.
politeka.net

politeka.net

Высветлілася, што сям'я на нейкі час выязджала ва Украіну, а па вяртанні ў Беларусь недамаганне адчула трохгадовая дзяўчынка.

Яе шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне Камянецкай раённай бальніцы, дзе лабараторнае даследаванне пацвердзіла захворванне на адзёр.

Праз два тыдні на лячэнне ў бальніцу з такім жа дыягназам паступіў яе брат (2013 года нараджэння). Малодшае дзіця ўжо выпісана дадому, старэйшае пакуль застаецца ў бальніцы, ідзе на папраўку.

Па словах галоўнага ўрача Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы Івана Карасінскага, усе, хто кантактаваў з дзецьмі, знаходзяцца пад наглядам лекараў, праводзіцца імунізацыя.
 
Раней паведамлялася пра пра выяўленне захворвання на адзёр у іншым раёне Брэсцкай вобласці.

Медыкі нагадваюць, што адзіным спосабам абароны ад інфекцыі з'яўляецца вакцынацыя. Зрабіць прышчэпку ад адру можна бясплатна ў гарадскіх паліклініках, а таксама ў амбулаторыях па месцы жыхарства.

1reg.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: