У Брусэлі адбыўся антыкрамлёўскі пікет

У Бруселі 13 снежня прайшоў пікет супраць расійскай агрэсіі. «Санкцыі супраць Пуціна гарантуюць бяспеку Еўропе», — перакананы ўдзельнікі пікету.

Удзельнікі акцыі ўзгадалі факты гібрыднай вайны крамлёўскага агрэсара супраць еўрапейскай цывілізацыі.
«Гэта арганізацыя тэрактаў і пагромаў у еўрапейскіх гарадах, гэта і кібератакі супраць структур кіравання сістэм жыццядзейнасці, гэта і прапаганда ідэалогіі вайны. У выніку ігнаравання еўрапейскімі структурамі парушэнняў дамоваў, пад якімі стаяць іх подпісы, расейскія ваенна-марскія сілы перайшлі да вядзення адкрытай ваеннай агрэсіі супраць Украіны», вялося ва ўлётцы, распаўсюджанай пікетоўцамі.


«Мы часта чуем у розных выступах сусветных палітыкаў, у якіх яны вайну і смерць называюць маёмасным канфліктам, і гэты факт можна смела назваць цынізмам вышэйшай якасці. Гэты цынізм еўрапейскіх і сусветных палітычных менеджэраў і дазваляе Пуціну ажыццяўляць свае злачынствы, як супраць свайго народа, так і супраць сваіх суседзяў. Нельга выключаць, што гэты цынізм падаграваецца рознымі эканамічнымі бонусамі. Мы бачым, як берлінскія палітычныя бізнесмены цынічна лабіруюць праект "Паўночны паток" і гэта з'яўляецца яркім прыкладам, ва ўгоду сваім эканамічным інтарэсам, бізнесмены пры ўладзе могуць не заўважаць крыві і смерцяў, свайго народа».

«Санкцыі супраць капіталу алігархаў, якія з'яўляюцца вядучымі палітыкамі, і санкцыі супраць партнёраў крамлёўскай мафіі, здольныя спыніць вайны і хаос у Еўропе і на асобных участках сусветнай супольнасці ў адно імгненне. Галоўнае, каб тыя палітыкі, якія будуць прымаць меры санкцый, былі паслядоўнымі і прынцыповымі».

Удзельнікі пікета ўзгадалі і Беларусь, адзначыўшы марыянетачны характар улады Лукашэнкі, які гуляе толькі па правілах, якія яму дыктуюцца з Масквы.

«Еўрапейскія палітыкі павінны ўсвядоміць, што там, дзе карупцыя з'яўляецца інструментам кіравання дзяржавы і дзе вышэйшыя эшалоны ўлады сталі алігархамі, інвесціравання і міжнароднае крэдытаванне толькі умацоўвае мафію! Ініцыятывы ўкладання капіталу ў такія дзяржавы, можна разглядаць як саўдзел у злачыннай змове! Людзі добрай волі, патрабуйце ад сваіх палітыкаў сумленнасці і прынцыповасці! І гэта спыніць кровапраліцце ва ўсіх кутках свету! Памятаеце, мы адказныя за планету Зямля!», — заклікалі пікетоўцы.

Відэа з пікета было апублікавана ў фейсбуку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: