Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Буда-Кашалёўскім раёне хворыя на рак атрымалі дапамогу

Актывісты Дабрачыннага аб’яднання «Дапаможам дзецям Чарнобыля» 17 красавіка наведалі хворых на рак, якія перанеслі аперацыі.

Актывісты ДА “Дапаможам дзецям Чарнобыля” наведалі сельскіх жыхароў і ўручылі ім імянныя падарункі. Мерапрыемства прайшло дзякуючы падтрымкі тых грамадзян Германіі, якія прымаюць дзяцей на аздараўленне. 

Адзін з праектаў дабрачыннай арганізацыі — "Дапамога дзецям-ахвярам Чарнобыя" — накіраваны на падтрымку дарослых людзей, якія ў дзіцячым ці падлеткавым узросце захварэлі на рак з-за перавышанай дозы радыяцыі ў арганізме. Напрыклад, у Буда-Кашалёўскім раёне тых, каму быў пастаўлены дыягназ рак шчатаподобнай залозы, 69 чалавек.

Фонд падзяліў хворых на дзве групы. Першая група — гэта жыхары раёна, якія на момант катастрофы было да 18 гадоў або дзеці, якія нарадзіліся ў першыя дзесяць гадоў пасля катастрофы, а пасля захварэлі на рак. Такіх налічваецца 38 чалавек. З гэтай групы інваліднасць маюць 29 чалавек, у 9 чалавек група была знятая. Сувязь захворвання з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС маюць 26 чалавек.
Валянціна Смольнікава і Дзіма, які змагаецца хваробай ужо 16 гадоў

Другая фокусная група — гэта жыхары Буда-Кашалёўскага раёна, таксама тыя, каму на момант катастрофы было да 18 гадоў альбо яны нарадзіліся ў першыя 10 гадоў пасля катастрофы, аднак пасля атрымалі іншыя захворванні, якія звязаныя з катастрофай на АЭС. Такіх налічваецца 5 чалавек.

Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ДА “Дапаможам дзецям Чарнобыля” вырашыў наведаць сельскіх жыхароў, якія ўваходзяць у гэтыя фокус-групы. Ім былі перададзены наборы з бытавой хіміяй і базавымі прадуктамі харчавання.

Кіраўніца дабрачыннага аб’яднання “Дапаможам дзецям Чарнобыля” Буда-Кашалёва Валянціна Смольнікава ў 1980-1990-х і 2000-х гадах працавала педыятарам. І большасць хворых дзяцей, якія сёння ўжо сталі дарослымі, прайшлі праз яе рукі.


“Я памятаю іх гісторыі. Я памятаю, што перажылі ў свой час іх бацькі. І зараз большасць з іх — неўладкаваныя ў жыцці людзі, бо маюць вялікія комплексы. Мы намагаемся дапамагаць ім як можам. Нашы нямецкія сябры некалькі разоў на год прысылаюць гуманітурную дапамогу. Мы можам дапамагчы таксама з вазкамі для інвалідаў, кастылямі ці медыкаментамі”, — падкрэсліла Вольга Смольнікава.

Гэта акцыя — не адзінкавая для Фонда. У наступныя дні актывісты плануюць наведаць таксама і памерлыя вёскі, куды можна праехаць толькі па пропусках.

Фота Арцёма Лявы

Каментаваць