У будслаўскім касцёле ўсталёўваюць часовы дах (фота)

У пацярпелым ад пажару будслаўскім касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі вядуцца працы па мантажы часовага супрацьаварыйнага даху над скляпеннямі храма, паведамляе Telegram-канал «Адновім Будслаў разам».

Работы плануецца завяршыць 15 чэрвеня. Дажджавая вада будзе сцякаць праз адтуліны ў скляпеннях і па сістэме труб выводзіцца на вуліцу. У найбліжэйшы час будуць праводзіцца работы па ўмацаванні купала.

Паводле інфармацыі Budslau.by, на сёння на аднаўленне касцёла сабрана больш за 700 тысяч рублёў.

Пажар у касцёле адбыўся 11 мая. Ніхто не пацярпеў. Храм удалося адстаяць. Усе рэліквіі былі з яго эвакуіраваныя. Адкрыты збор сродкаў на аднаўленне касцёла.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: