У цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў. Сёння ў сталіцы чакаюцца акцыі салідарнасці

Няўжо ўлады напужаліся масштабаў расійскіх пратэстаў?

23 студзеня ў цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў. Верагодна, гэта звязана з сённяшняй вулічнай акцыяй, анансаванай некалькімі буйнымі телеграм-каналамі.





Калону спецтэхнікі заўважылі на праспекце Незалежнасці. Яна праязжала міма цырка ў бок Кастрычніцкай плошчы. Верагодна, яна спыніцца на адным з «традыцыйных» месцаў: каля Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса ці ў праездах ўздоўж моста каля будынку БДПУ, адзначае «Еўрарадыё».

На тэрыторыю Акадэміі МУС заехала некалькі аўтобусаў-гармонікаў з завешанымі вокнамі. Падчас пратэстных акцый на такіх перавозяць байцоў АМАП.

А на праспекце Машэрава заўважаныя новыя «Рубяжы» на базе Toyota Hilux. Такіх на мінскіх вуліцах яшчэ не было — раней загараджальныя аўтамабілі вырабляліся на базе Ford Explorer і ваеннай тэхнікі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: