У цэнтры Мінска павесілі шыльды з памылкамі

У мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца», што пад плошчай Незалежнасці, з'явіліся новыя паказальнікі з надпісамі на беларускай і ангельскай мовах, а часам і па-кітайску, піша Радыё Свабода.


Што не так


— «Гарвыканкам» на адной з шыльдаў пераклалі як «Minicipal executive committee» — першае слова павінна пісацца праз U: «Municipal»;

— некаторыя назвы транслітаравалі з рускай мовы на ангельскую, хоць павінны былі транслітараваць з беларускай паводле афіцыйных правілаў, падобных да беларускай лацінкі: не «Stolitsa», а «Stalica»; не «Bersona», «Sverdlova» і «Leningradskaya», а «Biersana», «Sviardlova» і «Lieninhradskaja»;

— некаторыя словы пераклалі, хоць паводле правілаў павінны былі транслітараваць: не «street», а «vulica»; не «Independence square», а «Plošča Niezaliežnasci».



svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!