У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў мужчына

Пра гэта ў твітары паведаміла МНС. Выратавальнікі разам з супрацоўнікамі  Таварыства выратавання на водах (ОСВОД) працавалі ў акваторыі ракі.
Фота: twitter.com/112MINSK

Фота: twitter.com/112MINSK

Паводле ведамства, выратавальнікам паступіла паведамленне аб магчымым утапленні чалавека, бо на беразе засталіся асабістыя рэчы.

Праз амаль 50 хвілін пошукаў вадалазы дасталі цела патанулага мужчыны. Медыкі пасля рэанімацыі канстатавалі яго смерць.

Фота: twitter.com/112MINSK

Падрабязнасці здарэння і асоба патанулага пакуль невядомыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: