У цэнтры Мінска адбываюцца сутычкі з АМАПам. Стэлу зачышчаюць ад пратэстоўцаў

У цэнтры Мінска каля Стэлы на праспекце Пераможцаў збіраюцца людзі.

Дакладную колькасць назваць цяжка, бо людзі размеркаваны ў розных месцах, візуальна іх некалькі тысяч. Відавочцы паведамляюць, што там-сям узрываюцца петарды ці светлашумавыя гранаты. Вельмі шмат аўтазакаў і службоўцаў у чорным, якія чакаюць каманды пачаць "хапун". 

Паведамляецца, што сілавікі ў неімавернай колькасці разбілі групы пратэстоўцаў на квадраты, ідзе зачыстка.

Таксама паведамляецца пра заклікі збірацца кожны вечар а 19-й на цэнтральных плошчах гарадоў.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: