У цэнтры Віцебску намалявалі «Славянскі разбазар». ФОТА

Каля філармоніі на віцебскай плошчы Леніна 15 ліпеня з'явілася графіці з надпісам «Славянскі разбазар у Віцебску». Здымкі графіці даслаў Свабодзе чытач.
Слова «разбазарваць» значыць «растрачваць, марнаваць» – магчыма, гэта адсылка да дзяржаўнага фінансавання фестывалю «Славянскі базар».

Поўны кошт сёлетняга фестывалю не агучваўся. Вядома толькі, што з бюджэту так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі на яго выдаткавалі «каля 25 млн расейскіх рублёў» – гэта прыблізна 400 тысячаў даляраў. У 2015 годзе арганізатары сцвярджалі, што фестываль каштаваў 3,6 млн даляраў, пры тым самаакупальнасьць фэсту складае каля 80%.

«Славянскі базар» праходзіць у Віцебску з 1992 году. Нягледзячы на назву, у ім удзельнічаюць і краіны, у якіх славяне не складаюць большасць насельніцтва, як Літва, Кіргізстан, Кіпр, Мексіка, Нідэрланды, Румынія, Турэччына, Узбекістан і іншыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!