У Чавусах судзяць былога намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама, які летась падтрымаў Бабарыку

У Чавусах судзяць 43-гадовага экс-намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Дударава, перадае БелаПАН. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года ён быў абласным каардынатарам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Дударава абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і махлярстве. Нібыта была нанесеная шкода грамадскім і дзяржаўным інтарэсам на 43,6 тысячы рублёў. Сваёй віны ён не прызнае.
Фота ctv.by

Фота ctv.by

Уладзімір Дудараў быў затрыманы ў чэрвені мінулага года. Неўзабаве яго прызналі палітвязнем, разам з Віктарам Бабарыкам.

На момант арышту Дудараў працаваў намеснікам дырэктара акцыянернага таварыства «Домабудаванне».

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: