«У чэрвені ўжо можа быць цікавей»

Што можа стаць новым трыгерам для пратэсту? Таму што пратэсныя настроі нікуды не дзеліся.
Пратэсная акцыя 25 кастрычника 2020 года. Фота Грушэцкага

Пратэсная акцыя 25 кастрычника 2020 года. Фота Грушэцкага

Тэлеграм-канал «Рефлексия и реакция» звяртае ўвагу на цікавы факт.

— Пратэстаў 9 траўня не здарыліся. Але мала хто звярнуў увагу на цікавы факт: вечарам, у пятніцу 7 траўня ўвесь Мінск стаяў у 10-бальных заторах. Стаяў цэнтр, стаяла кальцавая. Гэта не была акцыя пратэсту, але людзі з’язджалі з гораду масава. У выніку 9 траўня афіцыйнае свята не сабрала якіхсьці сур'ёзных лічбаў.

Гэта шмат кажа пра настроі людзей. Калі казаць пра Мінск, можна ацэньваць, што 70–80% з тых, хто стаяў у пятніцу ўвечары ў заторах, галасавалі за Ціханаўскую ў жніўні мінулага года. На сёння адна думка — з'ехаць хутчэй з горада, развеяцца, адпачыць ад цяжкай у эмацыйным плане зімы.

Гэта не значыць, што людзі палюбілі рэжым. Пра высокі кошт пратэсту пішуць усе аналітыкі, гэта відавочна. У той жа час, у жніўні было ўнікальнае адчуванне — адчуванне аб'яднання нацыі. Калі 8 з 10 вакол — свае, калі і рабочыя і айцішнікі, і малыя гарады і сталіца — усе сутыкнуліся з несправядлівасцю і рэагавалі бурна і эмацыйна.

Рэжым не стаў прывіваць да сябе любоў — ён стаў павышаць цану за пратэст, з аднаго боку.

З другога боку — асноўны наратыў у афіцыйных медыя — глядзіце, усё спакойна, краіна не развальваецца, транспарт ходзіць, зарплаты плацяцца, долар стаіць на месцы. Так, кошты ў крамах падраслі. Так, дзесьці скарачэнні. Усё часцей прасядае інфраструктура. Але скарачэнні на канкрэтным прадпрыемстве можна спісаць на праблемы прадпрыемства, не ўзнікае адчуванне, што ўсе адчулі пагаршэнне.

Тое ж самае з інфраструктурай — абясточылі Сухарава, але ў Малінаўцы і Каменнай Горцы святло ёсць. Адбыўся рассінхрон, ён адбыўся канчаткова са спыненнем пратэстнай восені.

У гэтым кантэксце ўзнікае шмат гіпотэз, што можа стаць новым трыгерам для пратэсту, бо настроі нікуды не дзеліся. І тут, на наш погляд, трэба глядзець на тое, наколькі гэта падзея можа закрануць усіх максімальна. Знікненне долараў з абменнікаў або скачок курсу, калапс банкаўскай сістэмы, пустыя паліцы. Інфраструктурны калапс нацыянальнага маштабу. Дэфіцыт бензіну або рэзкі скачок яго кошту. Масавыя затрымкі пенсій і заробкаў бюджэтнікам.

Паводле gazetaby.media

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: