У Чэрыкаве двум братам вынесены смяротныя прысуды

Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілеўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава. Іх абвінавачвалі ў забойстве сваёй настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома.


8 студзеня пракурор запрасіла вышэйшую меру пакарання для двух братоў — 21-гадоваму Іллю і 19-гадоваму Станіславу Косцевым. 9 студзеня абвінавачаныя выступілі з апошнім словам – хлопцы прызналі віну і раскайваліся. Сёння на паседжанні пазіцыю абвінавачвання прадстаўляла Юлія Бокая.

Судовае паседжанне маніторылі праваабаронцы ПЦ “Вясна” – юрыст Павел Сапелка і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Павел Сапелка і Андрэй Палуда каля будынка суда Чэрыкаўскага раёна

Павел Сапелка і Андрэй Палуда каля будынка суда Чэрыкаўскага раёна


Цікава, што той жа суддзя – Міхаіл Мельнікаў – асудзіў да смерці Аляксандра Асіповіча.

Андрэй Палуда перад судовым паседжаннем у Чэрыкаве

Андрэй Палуда перад судовым паседжаннем у Чэрыкаве


Рашэнне Магілёўскага абласнога суда можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Паводле dp.spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: