У дачыненні да віцяблян, што просяць прытулку ў амбасадзе Швецыі, распачата міліцэйская праверка

У дачыненні да Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў з Віцебска, якія з 11 верасня знаходзяцца на тэрыторыі амбасады Швецыі, ідзе праверка па факце нападу на супрацоўнікаў міліцыі. Яна пачалася пасля стрыма, які Уладзіслаў Кузнечык зрабіў з тэрыторыі дыпмісіі. Пра гэта TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY



У дачыненні да жыхароў Віцебска-47-гадовага Віталя Кузнечыка і яго 29-гадовага сына Уладзіслава вядзецца адміністрацыйны працэс па факце іх удзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, а таксама праверка па факце нападу на супрацоўнікаў міліцыі.

— Уладзіслаў Кузнечык правёў з тэрыторыі амбасады Швецыі стрым, у якім распавёў, што баіцца пераследу з боку праваахоўнікаў за ўдзел у мітынгу ў Віцебску 6 верасня. Пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі дэталёва прааналізавалі наяўныя ў іх відэа- і фотаматэрыялы з месцаў падзей. У тым ліку яны выкарыстоўвалі матэрыялы са СМІ і сацсетак, — паведаміла Вольга Шкуратава.

Міліцыянты зрабілі пакадравы прагляд і аналіз запісаў.

— Адноўлена ланцужок падзей, якая прывяла да таго, што ў дачыненні да Віталя Кузнечыка ўжылі фізічную сілу і спецсродкі, — адзначае афіцыйны прадстаўнік УУС. — Устаноўленыя факты нападу бацькі і сына на супрацоўнікаў міліцыі. Матэрыялы накіраваны для праверкі ў Следчы камітэт.

Нагадаем, у пятніцу жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі прыйшлі да амбасады Швецыі ў Мінску, каб папрасіць палітычнага прытулку. Дзверы ім не адчынілі, спаслаўшыся на тое, што ў амбасадзе не даюць палітычнага прытулку. Тады бацька і сын пераскочылі праз плот.

З той пары мужчыны знаходзяцца на тэрыторыі амбасады —у чаканні вырашэння сітуацыі. Па іх словах, у пасольстве іх забяспечылі ўсім неабходным: ежай, спальнымі месцамі.
Па словах бацькі і сына, міліцыянты на гэтым фота распыляюць газ на Віталя Кузнечыка 6 верасня ў Віцебску. Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY


Па словах бацькі і сына, міліцыянты на гэтым фота распыляюць газ на Віталя Кузнечыка 6 верасня ў Віцебску. Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY


Раней Віталь і Уладзіслаў распавялі, што 6 верасня ў Віцебску ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту, удзельнікаў якой жорстка затрымлівала міліцыя. Кузнечыкам удалося пазбегнуць затрымання, але з тых часоў яны хаваліся.

— Мы сышлі, але разумелі, што можа быць пераслед, — казаў Уладзіслаў. — Усе — мы сваю сям'ю не бачылі, тэлефоны адразу выключылі і засталіся ў знаёмых.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: