У Докшыцах затрымлівалі журналістаў Змітра Лупача і Алену Шабуню (Абноўлена)

Зміцер Лупач і Алена Шабуня — журналісты-фрылансеры, якія рыхтуюць сюжэты для тэлеканала «Белсат». 13 красавіка іх затрымалі ў Докшыцах і адвезлі ў мясцовы РАУС, піша «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Пакуль сутнасць прэтэнзій міліцыянтаў да журналістаў невядомая. Лупача і Шабуню раней неаднаразова каралі за «працу без акрэдытацыі».

UPD. Як паведамляюць тэлеграм-каналы, праз нейкі час абодвух журналістаў вызвалілі.

З пачаткам выбарчай кампаніі ў Беларусі ўлады пачалі ўціск журналістаў, нагадвае «Свабода». Іх пазбаўлялі акрэдытацый, білі, арыштоўвалі і затрымлівалі; некаторыя былі параненыя гумовымі кулямі. Асабліва моцным ціск на мэдыя ў Беларусі стаў пасля выбараў. З таго часу журналістаў больш за 300 разоў затрымлівалі, 65 чалавек пакаралі арыштам на тэрмін ад 3 да 30 сутак.

Тры журналісткі асуджаныя па крымінальных артыкулах.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: