У двары мінскай інфекцыйнай бальніцы паставілі велізарныя палаткі

Пра гэта стала вядома з сацыяльных сетак.
Ноччу ў суботу ў двары мінскай інфекцыйнай бальніцы ўстанавілі дзве палаткі, пра гэта паведамлялі ў телеграм-каналах Nexta, «Працуем з Пушкіным» і іншых. Раніцай МНС і Міністэрства аховы здароўя ў сацсетках пракаментавалі іх з'яўленне.

МНС у сваім твітэры напісала, што намёты паставілі яго супрацоўнікі.


Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун ў сваім Facebook паведаміла падрабязнасці:

— Намёты ў двары Мінскай інфекцыйнай бальніцы пастаўленыя на магчымую перспектыву. Санітарна-эпідэмічныя нормы абавязваюць нас забяспечваць меры бяспекі асабістага складу. Для ажыццяўлення правільнай экіпіроўкі медыцынскага персаналу і пазменна працы ў выпадку паступлення пацыентаў, у тым ліку ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Пакуль такіх пацыентаў няма, але медыкі павінны быць гатовыя. Менавіта на іх ляжыць дадатковая адказнасць ў выразным выкананні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: