У гарадзенскіх журналістаў ідуць ператрусы

У Гародні адбываюцца ператрусы ў журналістаў-фрылансераў, сярод іх музыка Алесь Дзянісаў. 

Пра гэта ў фейсбуку паведаміў журналіст Андрэй Мялешка.

Па яго інфармацыі, Алеся Дзянісава сёння затрымалі ў горадзе, пратрымалі некалькі гадзін у пастарунку і прывезлі дадому, дзе пачаўся ператрус.

Як паведамляе Белсат, каля 21.50. ператрусу ў калегі Дзянісава Аляксея Кайрыса скончыўся: праваахоўнікі забралі 3 кампутары, тэлефон і цвёрды дыск з флэшкамі. Ператрус прайшоў у межах праверкі па двух справах – праца без акрэдытацыі і абраза. Верагодна, гаворка ідзе пра абразу кіраўніцы ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай, якая згадвалася ў сюжэце «Белсату» ад 20.04.2018 году ў праграме «Аб’ектыў» – «Жыхары інтэрнату: «Заходзіш з дзіцём у душ – там ляжыць здохлы пацук!»

У Алеся Дзянісава па вынікаў ператрусу забралі відэкамеру, тэлефон ды іншую тэхніку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Тутэйшы
  • 2018-07-23 22:50:17
Міліцыя на ахове чыноўнікаў.