У Герасімені хочуць забраць зямлю. А дом могуць прымусіць знесці — чыноўнікі скасавалі ўсе свае ранейшыя дазволы

Пасля таго, як знакамітая плыўчыха пачала крытыкаваць уладу, узніклі праблемы з дакументацыяй яе пабудаванага ў Вяснінцы дома. Чыноўнікі адмянілі ўсе свае папярэднія рашэнні і дазвол на будаўніцтва.

Цяпер Віктар Іванавіч, бацька Аляксандры Герасімені, спрабуе судзіцца з чыноўнікамі. Пра тое, што ўчастак з пабудаваным домам могуць забраць, ён распавёў onliner.by

— Саша заўсёды хацела жыць і працаваць у сваёй краіне, —  кажа бацька трохразовай алімпійскай прызёркі, чэмпіёнкі свету і Еўропы. — Куды толькі яе ні запрашалі працаваць, заваблівалі вялікімі грашыма, але яна ні ў якую: толькі Мінск. Таму і ва ўзвядзенне дома ўклала ўсе сродкі, што ў яе былі. За гэтую суму дачка магла б лёгка набыць домік у Іспаніі ці Італіі.

Аляксандра Герасіменя атрымала ўчастак у 2018 годзе па рашэнні Мінгарвыканкама. Хутка аформілі ўсе дакументы і распачалі будоўлю. Цяпер дом ужо збудаваны. І нават быў атрыманы дазвол на ўвод яго ў эксплуатацыю.

Аднак у студзені 2021 года з Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве прыйшоў ліст. У ім камітэт вырашыў лічыць сваё ж узгадненне будаўнічага праекта, выдадзенае Аляксандры Герасімені перад пачаткам будоўлі, у траўні 2019 года, несапраўдным. Услед за гэтым 6 лютага прыйшла вестка з Мінгарвыканкама. З гэтага дакумента вынікала, што адміністрацыя Цэнтральнага раёна ўжо паспела адмяніць сваё ж рашэнне аб прыёмцы дома ў эксплуатацыю. Як пазней патлумачыць сама адміністрацыя, «Камітэт архітэктуры паведаміў, што заключэнне па праектнай дакументацыі варта лічыць несапраўдным».

— Разумееце, мы ўсё рабілі правільна і згодна з законам, нават на вываз будаўнічага смецця я заключаў дамову з «экалогіяй горада». А тут усё паварочваецца такім чынам, што зямлю ў нас забіраюць. І дом яшчэ таго — могуць запатрабаваць знесці: участак жа трэба вярнуць у тым выглядзе, у якім яго табе выдзялялі, — засмучаны бацька Аляксандры Герасімені...





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: