У Глыбокім з'явілася стэла да 100-годдзя камсамолу

Па словах былога першага сакратара райкама ВЛКСМ Сяргея Чабатаронка, створаная кампазіцыя, увянчаная чырвонай зоркай, — сімвал доблесці, адвагі і мужнасці многіх пакаленняў
vkurier.by

vkurier.by

Чабатаронак выказаў падзяку кіраўніцтву раёна, прадстаўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, моладзі за ўвагу да ветэранаў камсамольскага руху.

Над стварэннем стэлы працавалі лепшыя майстры раёна, у іх ліку работнікі прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Глыбоцкага аграсэрвісу Віктар Шышко, Сяргей Протас, Міхаіл Кот.

Паводле задумы мастака-афарміцеля гарадскога Дома культуры Валерыя Шэвялёва, які выканаў мастацкі эскіз, стэла адлюстроўвае баявы дух моладзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, удзел у адраджэнні спаленых ворагам гарадоў і вёсак, аднаўленні народнай гаспадаркі краіны, будаўніцтве электрастанцый, буйных магістраляў.

Камсамольскі рух — гэта частка гісторыі, якую мы не маем права аддаць забыццю, — сказаў старшыня райвыканкама Алег Морхат. — Камсамольцы давяралі выкананне адказных, складаных заданняў. Іх імкненне, пераадольваючы выпрабаванні, дасягаць найлепшага выніку — прыклад для падрастаючага пакалення.

Сяргей Чабатаронак, Алег Морхат і актывістка раённай арганізацыі БРСМ Лізавета Буката перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, пасля чаго прысутныя ўсклалі кветкі да манумента, абмяняліся ўспамінамі, звязанымі з камсамолам.

vkurier.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: