У Гомелі будуць судзіць кандыдата філалагічных навук Наталлю Суславу

У Гомелі будуць судзіць удзельніцу пратэстаў, дацэнта кафедры рускай мовы ГДУ імя Скарыны Наталлю Суславу. Судовае пасяджанне мае прайсцi ў судзе Цэнтральнага раёна.
Фота з аккаўнта Віктара Адзіночанкі

Фота з аккаўнта Віктара Адзіночанкі

Наталля Уладзiмiраўна, кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт — адна з самых актыўных удзельніц на ўсіх акцыях пратэсту ў апошнія месяцы.

Як ставяцца да затрымання вядомай гамяльчанкі яе знаёмыя i калегi, высвятляў «Флагшток».

Віктар Адзіночанка, выкладчык:  

«Фота не маё. На фота — мая калега, дацэнт кафедры рускай літаратуры ГДУ імя Скарыны Наталля Суслава. Учора назіраў за пратэстамі па лініі БХК. Бачыў, як яе затрымалі. Спрабаваў неяк растлумачыць амапаўцам, што гэта выкладчык. Слухалі спакойна, але нічога ў мяне не атрымалася. Судзіць яе будуць, хутчэй за ўсё, сёння (28 верасня — заўвага рэдакцыі).

Наталля Уладзіміраўна — вельмі добры выкладчык. І натуральна, што яна выходзіць на пратэсты. Значыць — мае сумленне. А без яго немагчыма нармальна працаваць са студэнтамі»

Фота Паўла Міцкевіча

Фота Паўла Міцкевіча

Алена Германовіч, журналiстка: «Наталля Суслава. Выкладае русліт у Скарыне. Сёння схапілі чорненькія. У Цэнтральным РАУС. На мінулым Маршы адзін чорненькі казаў: «Вы такая інтэлігентная дама, што вы робіце сярод «гэтых»? Ну а сёння ўзялі(( Фота рабіў яе былы студэнт Павел Міцкевіч».

Наталля Суслава — адна з нямногіх гомельскіх выкладчыц універсітэта, якая не пабаялася адкрыта выступіць супраць міліцэйскага гвалту і падтрымаць студэнтаў сталічных ВНУ.  

Ранкам 7 верасня каля будынку Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны прайшоў пікет. У ім узялі ўдзел выкладчыца ўніверсітэту Наталля Суслава і праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі. Яго 18 верасня пакаралі арыштам на 10 сутак, а сёння, не выходзячы на волю, ён атрымаў яшчэ 15.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: