У Гомелі будуць судзіць рэжысёра за дакфільм пра драўляную спадчыну

У Гомелі будуць судзіць рэжысёра Марыю Булавінскую за дакументальны фільм «Бяздомны горад». Міліцыянты накіравалі на разгляд суда Цэнтральнага раёна Гомеля адміністрацыйную справу паводле артыкула 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
Марыя Булавінская заўважае, што на яе памяці гэта першы выпадак, калі ў Беларусі прыцягваюць да адказнасці за стварэнне дакументальнай стужкі.

Увогуле дзіўная сітуацыя, — кажа Марыя Булавінская. — У Беларусі даволі рэдка судзяць за культурніцкія матэрыялы. А каб судзілі за рэпартажы альбо за дакументальныя стужкі, я такога зусім не магу прыгадаць. Мне чамусьці падаецца, што мяне пераследуюць праз тое, што ўлады не хочуць пакінуць за сабой славу “герастратаў”. Ім вельмі не падабаецца, калі дакументуюцца факты знішчэння ўнікальных гістарычных дамоў. Дакументальны фільм “Бяздомны горад” выходзіў на тэлеканале “Белсат”. У стужцы апавядаецца пра страту ўнікальных драўляных сядзіб, а таксама пра працу валанцёраў і краязнаўцаў па захаванні памяці пра гістарычныя будынкі. 



Паводле racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 12:27:00
Спачатку было слова і гэта слова Белсат.
Дык вось ізноў слоў шмат у артыкуле, а чытаць трэба ўсяго адно. А другое слова, якое не напісана гэта слова грошы. Вось за што будзе адказваць у судзе спадарыня: за працу на карысць не зарэгістраванай у РБ тэлекампаніі. Вось так усё проста ў б-ч-б жыцці, Марыя.
  • Іван
  • 2018-10-23 16:10:44
У артыкуле па першаю чаргу было пра тое, што ў такой Беларусі лепш за ўсё жывецца прыкарытныім чыноўнікам, а не людзям без чырвоня-зялёнага (застабільнага) погляда на навакольнае жыццё.Застабілы, не судзіце па сабе. Гэта я пра тое, што ўсё не закатна- балотнае робіцца за грошы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 16:20:03
Ніжэй будзе тэскт майго каменту як адказ на каментар беларускі на фб форуме НЧ і адначасова гэты ж тэкст будзе адказ ніку Іван.

Імярэк: "Думаю, если бы Булавинская сняла о власти хвалебный фильм в стиле белтв, ее никто бы ни к какой ответственности не привлекал."

Это, если бы на Беларуси был бел-чырвона-белы беспредел - то бок былі па боку законы. А так, як я не раз тутэйшым тлумачыў, Белсат не мае права працаваць на тэрыторыі РБ (не зарэгістраваў свой гандлёвы знак) і таму журналісты, якія супрацоўнічаюць з польскім TV, правакуць нашу ўладу на адпаведеныя крокі адпаведна закону РБ. Гэта адно. Другое тое, што ў вашым каменце сказ пра вёску, якую быццам бы разбурыў ненавісны крывавы рэжым Лукашэнкі, дый у любых іншых артыкулах Новага часу ці любога іншага б-ч-б СМІ, пішацца адмоўная інфа пра стан на Бацькаўшчыне, і гэтая інфа крок за крокам зносіць моск маладым і старым беларусам, з мэтай прывесці іх да а-ля украінскіх майданутых падзей, да беларускай плошчы разбурэнняў.
  • беларус
  • 2018-10-25 17:39:34
нахрен,продажный белсат,у польшы там пускай
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 16:22:06
У пачатку гэтага года на Свабодзе я размаўляў з б-ч-б эканамістам і ён кажа прыблізна тое ж пра стан сённяшняга Чэрвеня, як вы пра Валожынскую вёску. Маўляў, да рэжыму ў Чэрвені было столькі та прадпрыемстваў, якія працавалі, а зараз пры крывавым рэжыме яны здохлі. То бок не Гарбачоў выніаваты, які разваліў СССР і зладзіў нам чарговую рэвалюцыю, якая парвала ўстояныя эканамічныя сувязі паміж рэспублікамі і прадпрыемствамі, ў тым ліку рэвалюцыя ёсць набыццё намі незалежнасці, а ва ўсім вінаваты Лукашэнка.

Я ўжо 15 гадоў з гакам жыву ў ЗША, і вось, чытаючы такія як ваш каменты, або такія ж артыкулы як гэты, бачу быццам беларускі час спыніўся, стаіць на месцы і нікуды не рушыцца - застаўся тым, якім быў 16 гадоў таму. Нават такім застаўся як быў 24 гады таму ці адразу пасля набыцця незалежнасці. То бок МЫ БЕЛАРУСЫ як былі ленінскімі кухаркамі, якія лепей за ўладу ведалі ЯК ПРАВІЛЬНА КІРАВАЦЬ КРАІНАЙ, так і сёння лепей за яе ведаем
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-23 16:22:34
і гатовыя хоць заўтра кіраваць такімі ж кухаркамі як мы самі. Чаму так, чаму такія мы і нашы б-ч-б СМІ? Мы ўсе роўныя. Мы і ўлада РОЎНЫЯ савецкія / постсавецкія людзі. ТЫСЯЧАГОДДЗЯМІ людзі на Захадзе дзеляцца багатых і бедных, пры гэтым ва ўладу народ выбірае прадстаўнікоў багатых. А мы роўныя - мы і ўлада. Ў нас няма багатых і бедных. Вось таму ў нас шмат ленінскіх кухарак, якія разумеюць у палітыцы лепей за палітычнае кіраўніцтва нашай РБ.
  • Дмитрий Пронько
  • 2018-11-20 00:21:30
изучайте матчасть, а так получается, что тоже "зносіце моск". Про кухарок у вас кривая инфа из ящика - это выдернутое из контекста понятие очень серьёзной темы, раскрутили "кухарок" в таком образе для того чтоб человек не лез в изучение системы управления и самоуправления.