У Гомелі дзяўчыну затрымалі за тое, што проста сядзела ля цырка

Гамяльчанка Анастасія Ембулаева штодня пасля шостай прыходзіла да цырка. Дзяўчына не выкрыквала лозунгаў, не размахвала сцягамі, не хадзіла з плакатамі. Яна проста сядзела з паднятай угару "Вікторыяй". Увечары ў пятніцу чытачы tut.by паведамілі, што Насцю забрала міліцыя.



"Людзі праходзяць, бачаць мяне і задаюцца пытаннем: "А што адбываецца?" І гэта ўжо вельмі добра — значыць, яны пачынаюць пазнаваць нешта, думаюць, разважаюць, — казала TUT.BY Насця. — Ёсць тыя, хто за перамены, ёсць тыя, хто супраць, ёсць і тыя, хто абыякавы. Гэта іх пазіцыя — і з ёй трэба лічыцца. А ў мяне вось такая: я супраць хлусні, гвалту і таго жаху, які цяпер дзеецца. І я паказваю, што я такая ёсць".

Увечары 18 верасня мінак паведаміў TUT.BY, што каля 18:30 Насцю затрымалі. "Спрабаваў адбіць. Але мы былі ўдваіх супраць двух патрульных. Сяржанта спрабаваў угаварыць. Ні ў якую. Я ішоў як мінак", — піша чытач.

Каля 20:50 стала вядома, што дзяўчыну вызвалілі, піша gomel.today.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: