У Гомелі пасля «сутак» у ІЧУ звольнілі псіхолага

У Гомелі без працы засталася псіхолаг Ала Марціновіч. Яе звольнілі пасля таго, як яна атрымала «суткі», паведамляюць гомельскія праваабаронцы.
Алу Марціновіч з Гомеля адразу пасля вызвалення з ізалятару звольнілі з Інстытуту развіцця адукацыі, дзе яна працавала псіхолагам.

Рэктар Віктар Акуленка, які падпісаў загад аб яе звальненні, на развітанне сказаў, што ён спадзяецца на разуменне. Афіцыйная прычына – не выхад на працу цягам 10 сутак арышту.

Калі Алу Марціновіч супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 1 чэрвеня, на працы яны таксама зладзілі вобшук.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: