Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Гомелі перагледзяць рэзанансную справу

Абласны суд у Гомелі 24 траўня разгледзіць скаргу Віктара Казлова на прысуд раённага суда аб «гучнай, нецэнзурнай лаянцы» ў грамадскім месцы. Інтрыга ў тым, што 67-гадовы мужчына пасля анкалагічнай аперацыі на лёгкіх страціў голас і таму размаўляць вымушаны толькі шэптам.

«Для мяне гэты суд быў звязаны з маральнымі пакутамі, — шэпча прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП у рэгіёне Віктар Казлоў. — Пасля перанесенай анкалагічнай аперацыі я страціў голас. Я прынёс у суд медыцынскае заключэнне, у якім пазначана, што падчас аперацыі быў зроблены парэз цягліц гартані. І ўсё роўна суддзя не паверыла. Думаю, яна абараняе амапаўцаў, якія мяне затрымлівалі і потым ілжэсведчылі супраць мяне ў судзе.

Вітар Казлоў разам з прафактывам планаваў удзельнічаць у Маршы недармаедаў  у Гомелі. Раніцай 25 сакавіка па шляху на прыпынак яго затрымалі амапаўцы палка патрульна-паставой службы УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Сярдзюк, Раман Хурбатаў і Аляксандр Семчанка. Спачатку адвезлі ў райаддзел, адтуль прэвентыўна адправілі ў ізалятар, дзе ён двое сутак правёў за кратамі.


Амапаўцы палка патрульна-паставой службы УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Сярдзюк, Раман Хурбатаў і Аляксандр Семчанка ў судзе

Амапаўцы палка патрульна-паставой службы УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Сярдзюк, Раман Хурбатаў і Аляксандр Семчанка ў судзе


У рапартах міліцыянты напісалі: 25 сакавіка яны ахоўвалі грамадскі парадак. Ехалі на службовым «бобіку» па вуліцы з хуткасцю не больш за 20 км/г і пачулі, што мужчына, які ішоў па тратуары, гучна крычаў, лаяўся матам. Яны, вядома, спыніліся, папярэджвалі грамадзяніна, але той на заўвагі не рэагаваў. Такія ж паказанні вартавыя парадку далі і ў судзе.

«Суддзя адхіляе паказанні Казлова аб тым, што ён не лаяўся гучна матам, бо яны супярэчаць сведчанням супрацоўнікаў міліцыі», — напісала ў пастанове суддзя Гомельскага раёна Тамара Застаўнецкая. На прадастаўленае Казловым медыцынскае заключэнне суддзя адрэагавала здагадкай: «парэз на гартані не выключае магчымасці казаць і крычаць».

Юрыст і праваабаронца ў Гомелі Леанід Судаленка, які дапамагае пацярпеламу дамагацца ў гэтай справе справядлівасці, ужо падпісаў калектыўны зварот да кіраўніцтва абласнога УУС аб праверцы падначаленых на дэтэктары хлусні.

«Я прысутнічаў у судзе Гомельскага раёна і чуў, як супрацоўнікі АМАПу, якія былі папярэджаны пад подпіс аб адказнасці за прадастаўленне ілжывых паказанняў, ілжэсведчылі супраць Віктара Казлова, тым самым самі сталі правапарушальнікамі», — заявіў праваабаронца.

Што тычыцца судовай пастановы, юрыст дадаў, суддзя не мае права аддаваць прыярытэт сведчанням супрацоўнікаў міліцыі, тым больш, матываваць судовую пастанову сумненнямі і здагадкамі, як гэта адбылося ў справе незалежнага прафсаюзніка.

Віктар Казлоў гатовы "ісці да канца" ў пошуках праўды. Ён не выключае, што пасля Вярхоўнага суда зноў сустрэнецца з непраўдзівымі сведкамі і так званымі праваахоўнікамі ў судзе — на гэта раз па яго зыску аб спагнанні маральнай шкоды.

Гомельская Вясна

Каментаваць