У Гомелі пройдзе сямейны экалагічны пікнік «Мова дзяцей»

Экалагічны пікнік для дзяцей ад Гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і заняткаў «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі 11 ліпеня (субота).
Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі, а таксама ўсе зацікаўленыя. Мэта экалагічнага пікніка — зрабіць улюбёную частку горада чыстай і займальна правесці час разам. У першай частцы праграмы арганізатары прапаноўваюць прыбраць зялёную зону: праслухаць інтэрактыўную лекцыю пра смецце і віды пластыку, памаляваць расліны і пагуляць у гульні. У праграме шмат розных цікавостак.

Пачатак а 12.30, мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30. Месца правядзення — тэрыторыя парка «Фестывальны».

З сабой пажадана мець рабочую вопратку, пітную ваду, сродкі ад насякомых, дыванкі ці пакрывала, каб сядзець на траве. Не забывайцеся пра сродкі бяспекі — маскі і антысэптыкі.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Але патрэбна рэгістрацыя, форма якой знаходзіцца па спасылцы

У адказ на форму рэгістрацыі на e-mail будзе дасланы ліст з лагістыкай і іншымі дэталямі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Марыя).

Заняткі «Мова дзяцей» распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 200 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 150 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, дзе дзеці ў групах розных узростаў у гульнявой форме вывучаюць беларускую мову.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: