У Гомелі развітваюцца з другім загінулым дэманстрантам

25-гадовы Аляксандр Віхор памёр у зняволенні — пасля арышту яму не аказалі належную медыцынскую дапамогу.


— Раніцай нас завезлі ў ІЧУ, потым — у суд. І вось пасля суда з Сашам стала дзеяцца нядобрае. Хоць, потым кажуць, што яшчэ і ў камеры з ім ужо адбывалася дзіўнае. Саша паводзіў сябе неадэкватна, яго калаціла. Пасля суда нас хацелі везці ў ІЧУ, але адвезлі зноў у спартзалу РАУС. Там Саша стаў зусім губляцца. Прасіў грошай на праезд, каб даехаць да дому, ўставаў, спрабаваў выйсці з залы. Побач сядзеў студэнт з Туркменістана — 3 курс медуніверсітэта, — ён сказаў, што Сашу трэба ў бальніцу, яму трэба тэрмінова аказваць дапамогу. — распавёў tut.by мужчына, які апынуўся разам з Аляксандрам у зняволенні.

Па словах мужчыны, ён казаў міліцыянтам аб тым, што Саша мае патрэбу ў дапамозе. Але хуткую так ніхто і не выклікаў.

Раней маці хлопца казала, што ў яго былі праблемы з сэрцам. У рукі АМАПу ён трапіў выпадкова, яго схапілі, калі ён ехаў да дзяўчыны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: