У Гомелі суды адмянілі пастановы ДАІ аб пазбаўленні правоў кіроўцаў, што сігналілі на пратэстах

Некалькі пастаноў ДАІ аб пазбаўленні правоў кіроўцаў, якія сігналілі падчас вулічных акцый пратэстаў, адмянілі суды ў Гомелі. Пра гэта піша «Комсомольская правда» са спасылкай на праваабаронцу Леаніда Судаленку, юрыста незалежнага прафсаюза РЭП. Суд згаджаецца з прыведзенымі ў абскарджанні аргументамі, кажа праваабаронца.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Кіроўцаў, якія сігналілі ў падтрымку пратэстоўцаў, пазбаўлялі правоў на падставе таго, што яны нібыта стваралі аварыйную абстаноўку, нагадвае выданне. Некаторым кіроўцам неўзабаве правы вярталі. А тыя, хто так і не дамогся адмены пастаноў ДАІ, звярнуліся ў суд з дапамогай юрыста.

 Разгледзеўшы матэрыялы справы, праверыўшы довады скаргі, суддзя лічыць, што рашэнне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці прынята з парушэннем патрабавання адміністрацыйна-працэсуальнага заканадаўства. Напрыклад, у справах няма звестак аб здзяйсненні правапарушэння: не выяўленыя і не апытаныя сведкі, кіроўцы, нібыта пацярпелыя ад дзеянняў тых, у каго забралі правы, няма відэазапісаў.

Судаленка паведаміў як мінімум пра два выпадкі, калі суддзі на днях адмянілі пастановы ДАІ і накіравалі справы на новы разгляд.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: