У Гомелі заклапаціліся пра ўзровень падрыхтоўкі ідэолагаў напярэдадні выбараў

Гомельскі гарвыканкам сумесна з гарадской арганізацыяй Беларускага таварыства «Веды» разаслалі кіраўнікам прадпрыемстваў усіх форм уласнасці ліст аб правядзенні семінара для ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада на тэму «Парламенцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь – 2019».
Копія ліста для ўдзелу ў семінары ідэолагаў. Фота: nexta_tv

Копія ліста для ўдзелу ў семінары ідэолагаў. Фота: nexta_tv


Копія такога ліста, які мае адзнаку “Тэрмінова!” змешчаная 21 жніўня на тэлеграм-канале nexta_tv.

Пры гэтым паведамляецца, што яўка намеснікаў кіраўнікоў, адказных за ідэалагічную працу, абавязковая.

Ідэолагам распавядуць пра асноўныя прынцыпы і метады ў арганізацыі ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах у перыяд правядзення выбарчай кампаніі, пра сацыяльна-палітычную і эканамічную абстаноўку ў краіне, а таксама пра асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

З прыведзенага ліста вынікае, што ўдзел у ідэалагічным семінары — платны, пры рэгістрацыі на яго трэба прадставіць дамову і копію плацёжнага даручэння ці гарантыйны ліст на аплату паслуг.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!