У Гомелі затрымалі маладую маму. Дома ў яе засталося двухгадовае дзіця

Сёння ў Гомелі затрымалі Аліну Бірукову (Кузменка), у яе дома прайшоў ператрус.

Фота прадастаўлена сяброўкай

Фота прадастаўлена сяброўкай


Як паведамілі рэдакцыі «Моцных Навін» знаёмыя дзяўчыны, сёння раніцай яе выклікалі на допыт у якасці сведкі ў Следчы камітэт. Туды яна павінна была прыехаць да 12-ці гадзін. Дзяўчына першым чынам пачала думаць, каго папрасіць паглядзець за дзіцём, звярнулася да сяброўкі. "Я чакала, пакуль яна прывязе дзіця, а яе ўсё няма і няма. Тады я паехала да яе сама. Бачу, пад домам стаіць машына, а яе няма. Аказалася, што ў яе прайшоў ператрус», — узгадвае сяброўка Святлана.

У Аліны канфіскавалі сістэмны блок і тэлефон. Пасля ператрусу дазволілі звязацца з маці, каб тая прыехала за ўнукам, а саму Аліну забралі ў Следчы камітэт на допыт.

Праз некалькі гадзін маці патэлефанавала следчаму і даведалася дрэнныя навіны — яе дачка на допыце ў статусе падазраванай, бліжэйшыя 72 гадзіны яна правядзе ў ІЧУ.

 Папярэдне, затрыманы таксама яшчэ адзін хлопец, піша Гомельская вясна.

Верагодна гэта звязана з падзеямі 20 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту ў Гомелі супрацоўнік інфармацыйнай групы міліцыі з рупарам упаў на зямлю.

МУС у сваім тэлеграм-канале паведаміў праз затрыманне ў Гомелі хлопца і дзвюх дзяўчын па артыкуле аб здзеке над дзяржаўным сцягам (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Паведамляецца, што маладыя людзі спалілі яго на вогнішчы. У чым падазраюць дзяўчыну, на дадзены момант не вядома.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: