У Гродна 25 сакавіка хочуць зладзіць агульнагарадское свята

Грамадскія актывісты Гродна плануюць правесці вялікі фэст, прысвечаны Дню Волі, 21 сакавіка 2020 года, за дзень да мерапрыемстваў у Мінску.
Пра запланаваныя мерапрыемствы распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Гэта будзе як раней. Будзе гандлёвы кірмаш, будзе пляцоўка, дзе можна будзе падсілкавацца, будзе, безумоўна, сцэна, на якай будуць выступы – як палітычныя, так і гуртоў. Будзе дзіцячая пляцоўка. Мы гаворым пра тое, што хацелі б бачыць канструктараў, фотазону, ціры. Ну і, безумоўна, запрашаем усіх крэатыўных людзей і ўсе крэатыўныя пляцоўкі горада і Беларусі далучацца.

На думку прадстаўніка БХД Сяргея Верамеенкі, Дзень Волі мусіць стаць агульнагарадскім святам.

 – Я мяркую, што Дзень Волі – гэта менавіта тое свята, якое павінна стаць для беларуса адным з самых галоўных у яго жыцці і ўвогуле ў нашай гісторыі. Таму прапаную ўсім ахвотным прыходзіць і прымаць удзел у нашым свяце ў любой якасці. Таксама прапаную і запрашаю прыходзіць да нас са сваімі ідэямі і са сваімі актыўнасцямі.

Сярод заяўнікаў гродзенскага Дня Волі – прадстаўнікі розных палітычных партый, грамадскія актывісты. Заяўка на правядзенне свята ў Гродна будзе пададзена 19 лютага, і адразу распачнецца збор грошай на арганізацыю фэста.

Паводле racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: