У Гродна едуць штрэйкбрэйкеры на «Гродна-Азот», а людзі збіраюцца на марш салідарнасці

Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.
У Гродне ў суботу 31 кзастрычніка ладзіцца марш салідарнасці са звольненымі супрацоўнікамі "Гродна-Азот". Як стала вядома раней, на прадпрыемства замест звольненых і бастуючых супрацоўнікаў запрошаны спецыялісты з розных гарадоў Беларусі.

Каля 200 горадзенцаў рушылі расьцягнутай калёнай у бок завода «Гродна-Азот». Іх падтрымліваюць аўтамабілісты, якія сыгналяць у знак салідарнасьці. Затрыманьня пакуль не было, хоць у раёне аўтавакзалу было шмат міліцэйскай тэхнікі і аўтобусаў.

Пачаліся затрыманні. Каля 100-150 сілавікоў у шаломах бегаюць па дварах і затрымліваюць людзей, што ішлі падтрымаць супрацоўнікаў «Гродна-Азот».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: