У Гродне міліцыянты затрымалі Вадзіма Саранчукова

Вадзіма Саранчукова, намесніка старшыні Партыі БНФ, затрымала ў Гродна міліцыя. Пра гэта паведаміў мясцовы актывіст Сяргей Верамеенка ў сваім фэйсбуку, піша «Белсат».



Вадзім Саранчукоў. Фота: Васіль Малчанаў, «Белсат»

 

Верагодна, затрыманне звязанае з сённяшняй акцыяй у абарону незалежнасці, што адбудзецца ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Актывісты з Гродна таксама мелі намер далучыцца да пратэстаў у Мінску.

Вадзім Саранчукоў браў удзел і 15 снежня ў маніфестацыі ў абарону незалежнасці ў Гродна.



 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: