У Гродна падалі заяўку на Дзень Волі і пачалі збор сродкаў

Прадстаўнікі гродзенскіх грамадскіх арганізацый і актывісты падалі заяўку на правядзенне 21 сакавіка ў Каложскім парку вялікага фэсту да Дня Волі.
Фота: Белсат

Фота: Белсат

Кажа кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

Падалі заяўку на правядзенне 21-га сакавіка ў Гродна вялікага фестывалю, прысвечанага Дню Волі. Ён пройдзе ў незвычайным фармаце. Гэта будзе вялікая пляцоўка з вялікай колькасцю актыўнасцяў, аб’яднаных агульнай мэтай, з рознымі цікавосткамі, заданнямі і задачамі. І падарункамі для ўсіх удзельнікаў.

На думку адной з заяўніц святкавання Дня Волі Вольгі Верамеенкі, гэта свята сяброў і ўсіх беларусаў:

Дзень Волі – гэта самае вялікае свята апошнія пяць гадоў для мяне. Гэта свята не толькі маё, маёй сям’і. Я лічу, што гэта свята ўсіх беларусаў. То-бок, гэта свята, якое тычыцца ўсіх беларусаў, якія хочуць бачыць Беларусь вольнай, моцнай, незалежнай у будучыні і зараз. І таксама гэта магчымасць сустрэцца з аднадумцамі, сябрамі і паглядзець, колькі нас. Магчымасць адзін з адным паразмаўляць і парадавацца. І мець хоць надзею, што ў будучыні гэтае свята будзе больш шырокім, і кожны беларус будзе ведаць, што гэта ягонае свята.

Адначасова з падачай заяўкі праз старонку molamola.by  арганізаваны збор сродкаў на правядзенне мерапрыемства. Грошы пойдуць на аплату аховы правапарадку, ганарары музыкам ды рыцарскім клубам, аплату гукаўзмацняльнай апаратуры, аплату хуткай дапамогі і камунальных службаў. У бліжэйшыя дні будзе арганізаваны збор сродкаў на фэйсбуку і ў гродзенскіх крамах «Адметнасць» і «Цудоўня», а таксама ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна. 

Паводле racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: