У Гродна валанцёраў, якія шылі камбінезоны для медыкаў, выгналі з памяшкання

У гродзенскай майстэрні, дзе шылі сродкі абароны для медыкаў падчас эпідэміі каронавіруса, забралі будынак, піша Радыё Свабода. Тры месяцы таму гарадскія ўлады ўрачыста перадалі яго валацёрам.
Архіўнае фота. Міліцыя на тэрыторыі будынка, дзе працавала майстэрня

Архіўнае фота. Міліцыя на тэрыторыі будынка, дзе працавала майстэрня

Майстэрня працавала з красавіка пры гродзенскім дзіцячым хоспісе. Кіраўніцтва дзіцячай паліклінікі № 2, у будынку якой працуе хоспіс, а таксама кіраўніцтва цэнтральнай гродзенскай паліклінікі вымусіла майстэрню з'ехаць.

Дырэктарка дзіцячага хоспісу Вольга Вялічка падчас апошняга канфлікту з камбінатам школьнага харчавання

У чэрвені гарадскія ўлады перадалі валанцёрам закінуты раней будынак. Ён належаў камбінату школьнага харчавання. Валанцёры за паўгода пашылі тысячы камбінезонаў, халатаў, бахілаў. Бясплатна перадавалі іх медыкам у шпіталі Гродзенскай вобласці.

Аднак у канцы верасня валанцёры некалькі разоў не маглі трапіць у будынак, дзе шылі ахоўныя сродкі, — перастаў пасаваць ключ. Толькі калі выклікалі міліцыю, прыязджалі прадстаўнікі камбінату школьнага харчавання і адчынялі ім дзверы.

Архіўнае фота. Прадстаўнік камбінату школьнага харчавання сварыцца з валанцёрамі

Архіўнае фота. Прадстаўнік камбінату школьнага харчавання сварыцца з валанцёрамі


Урэшце кіраўніцтва камбінату, якому па-ранейшаму належыць будынак, вымусіла майстэрню забраць рэчы і з'ехаць. Камбінат нібыта плануе адкрыць у гэтым будынку кандытарскі цэх.

У дзіцячага хоспісу ёсць дамова на карыстанне будынкам да канца года.

Паводле дакументаў, майстэрня можа працаваць у будынку да канца годуа

Паводле дакументаў, майстэрня можа працаваць у будынку да канца годуа

Дырэктар камбінату школьнага харчаваньня Сяргей Дэмбіцкі ў адказ на званок журналіста БелаПАН кінуў слухаўку.

Майстэрня аднавіла працу ў будынку дзіцячай паліклінікі № 2, аднак адтуль іх таксама просяць з'ехаць, бо яны займаюць зону агульнага карыстання. Гродзенскі дзіцячы хоспіс тэрмінова шукае новае памяшканне, дзе зможа працаваць майстэрня шыцця засцерагальных сродкаў.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаннем інфармацыі БелаПАН.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: