У Гродне адбылася акцыя за незалежнасць Беларусі

Пра гэта паведамляе Радыё  Свабода.
Сабралася каля ста чалавек. Яны ўтварылі ланцуг уздоўж моста. Скандавалі «Жыве Беларусь» і «Незалежнасць».

Сябра БНК Мікалай Салянік праз гукаўзмацняльнік запрашаў людзей на мітынг. Прысутнічаў экс-кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў, іншыя прадстаўнікі апазыцыі.

Сярод удзельнікаў — людзі з дзецмі, моладзь. Усё фіксавалі людзі ў цывільным.

Міліцыянт папярэдзіў пра адказнасць за несанкцыянаваную акцыю. Аўтамабілі, што ехалі праз мост, актыўна падтрымлівалі ланцуг незалежнасці.

Праз паўгадзіны пасля пачатку акцыі яе ўдзельнікі спусцілі на Нёмане плыт з рэзалюцыяй для кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Плануецца, што плыт даплыве да Балтыйскага мора.

Падаем стрым нашага журналіста Дзяніса Івашына:


Акцыя працягвалася каля гадзіны. Удзел узялі каля ста чалавек. Затрыманняў не было, правакацый таксама.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: