У Гродне можна з экстрымам пракаціцца па Нёмане на кацеры-амфібіі (ФОТА І ВІДЭА)

Незвычайнае судна з паветранай падушкай з’явілася ў пачатку ліпеня ў цэнтры Гродна. Кацер-амфібію купіла база адпачынку «Прывал», якая ўжо аказвае паслугі па перавозцы людзей па Нёмане. Новае судна можна выкарыстоўваць на вадзе круглы год.
Кацер называецца «Кайман-10» і такіх у Беларусі ўсяго два — адзін у МНС, іншы ў базы адпачынку «Прывал». Судна з паветранай падушкай можа разганяцца на рацэ да 80 км/г, але на Нёмане кіроўца ў мэтах бяспекі прытрымліваецца 60 км/г. «Кайман» можа перамяшчацца як па вадзе, так і па грунце, і па заснежанай паверхні пры тэмпературы да — 25 °C.


Экстрэмальная паездка па Нёмане

Кіруе кацерам былы выратавальнік Гродзенскага Таварыства выратавання на вадзе Віталь Давыдзік. Да таго, як мужчына стаў перавозіць людзей на «Каймане», ён доўга практыкаваўся на Нёмане.


«Нёман у межах горада я падрабязна вывучыў. Магчыма, менавіта таму сёння і кірую такім унікальным кацерам, — распавядае Віталь. — З такой падушкай, як у «Каймана», нам не важны ўзровень Нёмана. У гэтым адна з пераваг над іншымі перавозчыкамі па рацэ. Кацер, можна сказаць, ляціць над вадой і можа спакойна праходзіць нават па камянях і берагах. Пры гэтым нашу паслугу можна назваць экстрэмальнай паездкай па Нёмане».

«Вораг» рыбакоў

Па рацэ «Кайман» ідзе даволі шумна — і гэта ўжо паспела не спадабацца рыбакам.

«Так, кацер шумны, але ў салоне гэтага не адчуваеш. Салон спецыяльна абсталявалі для камфорту людзей — грае добрая музыка. Да рыбакоў стараемся блізка не пад’язджаць», — дадаў Віталь.

Плыве і з адным чалавекам

Кацер база адпачынку купіла яшчэ ў снежні 2017 года ў Расіі, а спусцілі яго на Нёман у маі 2018 года. Кацер-амфібія месціць у салоне да 8 пасажыраў. У салоне ёсць кандыцыянер і дзве печкі, таму катацца можна круглы год.

«Кайман» сёння стаіць у двух месцах: на прычале ля базы адпачынку «Прывал» і ў цэнтры Гродна, дзе знаходзіцца воднае таксі. Віталь распавядае, што ў яго ўжо распрацаваны маршрут: «Прывал» — горад ці наадварот. Арэнда кацера ў адзін бок каштуе 20 рублёў, незалежна ад колькасці людзей. Ёсць і іншыя маршруты. Таксама «Кайман» бярэцца і за індывідуальныя заказы з пахвіліннай аплатай: 1 хвіліна — 1,5 рублі.


Руслан Кулевіч, hrodna.life
Фота аўтара


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: