У Гродне пачалася забастоўка на Паўднёвым рынку

На Паўднёвым рынку ў Горадні — забастоўка, паведамілі Hrodna.life двое чытачоў незалежна адзін ад аднаго. Яго зачынілі на некалькі дзён.


«Там усё гудзе, куча машын сігналяць, людзей мора, паляцелі мянты ўжо туды!», — паведаміў відавочца.

Каля 11:50 у бок рынку на вялікай хуткасці праехала машына хуткай з маякамі.


"Прыбеглі тры дзяўчыны, раскрычаліся: зачыняйцеся! Пойдзем ратаваць людзей! Там забіваюць", — распавяла карэспандэнту Hrodna.Life адна з прадаўцоў на рынку.

Яна дадала, што закрыццё рынку пачалося паміж 10.00 і 11.00 12 жніўня. АМАПу і міліцыі на рынку няма і не было, сведчаць прадаўцы. Практычна ўсе шапікі на рынку цяпер зачыненыя.

Прадаўцы б/у аўтазапчастак на Паўднёвым рынку ў Гродне зачыняюць свае пункту прама цяпер. Яны далучаюцца да пратэсту, кажа адзін з прадаўцоў Віктар. Мінімум да панядзелка ніхто з іх не будзе працаваць, паведамляе карэспандэнт Hrodna.Life.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: