У Гродне пахавалі Канстытуцыю

Жыхары Гродна правялі акцыю пахавання Канстытуцыі. На памятным камені пазначаныя даты "1994-2019", піша Еўрарадыё

Акцыю зладзіў актывіст Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Салянік, паведамляе сайт аргкамітэта "Народнай Грамады".

Салянік заявіў, што Канстытуцыя "была забітая" цяперашнім кіраўніком дзяржавы.

У відэароліку гродзенцы заклікаюць Аляксандра Лукашэнку сысці з пасады. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: